wd wp Пошук:

Лебяда добрага Генрыха

Лебяда добрага Генрыха[4] (Chenopodium bonus-henricus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Раней уключалася ў сямейства Chenopodiaceae. Рудэральная расліна.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Травяністая шматсцябловая расліна вышынёй 15-60 см, пакрытая мучністым, часта клейкім, налётам. Сцеблы тоўстыя, малагалінастыя, шчыльна пакрыты лісцем.

Лісце на доўгіх хвосціках, 5-10 см у даўжыню, у ніжняй частцы расліны трохвугольна-коп’епадобнае або стрэлападобнае, у верхняй частцы — яйцападобна-ланцэтнае і ланцэтнае, суцэльнакрайняе, злёгку хвалістае.

Кветкі дробныя, дыяметрам 3-5 мм, зялёнага колеру, з пяццю пялёсткамі, утвараюць коласападобна-мяцёлчатыя суквецці.

Насенне чырванавата-зялёнае, 2-3 мм у дыяметры.

Арэал

Вобласць натуральнага распаўсюджання пакрывае ўсю Еўропу, адкуль расліна была занесена ў многія іншыя рэгіёны свету, у тым ліку ў Амерыку. У Расіі сустракаецца толькі ў лясной зоне еўрапейскай часткі, рэдкая расліна; звычайна расце на смеццевых месцах і ўздоўж дарог, часам сярод пасеваў. На Беларусі вядома з наваколля прыпыначнага пункта Слабада Смалявіцкага раёна; расце каля платоў, на засмечаных мясцінах.

Сінонімы

Значэнне і прымяненне

У Сярэдневяковай Еўропе расліна культывавалася як агароднінна, але была выцеснена агародным шпінатам (Spinacia oleracea), які быў завезены з Блізкага Усходу крыжакамі. З тых часоў у англійскай мове адна з назваў расліны — англ.: lincolnshire spinach (лінкальншырскі шпінат). Маладыя парасткі могуць замяніць спаржу (Asparagus officinalis). Суквецці могуць быць выкарыстаны для тушэння замест брокалі.

Расліна выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне для лячэння скурных захворванняў, змяшчае жалеза і вітамін С і сапаніны. Лёгкі слабільны, процізапаленчы, проціглісны, антысептычны і абязбольвальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Лебяда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL