wd wp Пошук:

Леанід Уладзіміравіч Смірных

Леанід Уладзіміравіч Смірных (руск.: Леонид Владимирович Смирных; 1 (14) красавіка 1913, вёска Круглае, Расійская імперыя — 16 жніўня 1945, пасёлак Катон, Сахалінская вобласць, РСФСР, СССР) — камандзір стралковага батальёна 179-га стралковага палка 79-й стралковай дывізіі 56-га стралковага корпуса 16-й арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 (14) красавіка 1913 года ў вёсцы Круглае (сучасны Чырвонаармейскага раёна Чалябінскай вобласці) у рускай сям’і служачага. Скончыў 7 класаў у Чалябінску. Пасля смерці бацькоў ва ўзросце 13 гадоў быў вызначаны выхаванцам кавалерыйскага эскадрону ў Чалябінску.

З 1930 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў палкавую школу, у 1935 годзе — ваенную школу ў горадзе Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага краю. З 1935 года служыў у кавалерыйскім эскадрону і ў 179-м стралковым палку 79-й стралковай дывізіі ў паўночнай частцы вострава Сахалін. З 1938 года — член ВКП (б).

Удзельнічаў у савецка-японскай вайне 1945 года. Камандзір стралковага батальёна 179-га стралковага палка 79-й стралковай дывізіі 56-га стралковага корпуса 16-я арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту капітан Леанід Смірных асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Паўднёвага Сахаліна.

16 жніўня 1945 года падчас вызвалення паўднёвага Сахаліна Смірных загінуў ад кулі снайпера ў раёне пасёлка Катон (у цяперашні час — сяло Пабедына) пасля авалодання яго батальёнам пяццю дзотамі ворага і прарыву ўмацаванага раёна.

Пахаваны ў пасёлку Леанідава Паранайскага раёна Сахалінскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімi мілітарыстамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Смірных Леаніду Уладзіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем медаляй «Залатая зорка» і ордэнам Леніна.

Памяць

У гонар Смірных названы вуліцы ў гарадах Чалябінску, Аляксандраўск-Сахалінску і пасёлку Леанідава, пасёлак гарадскога тыпу Смірных і станцыя ў ім, Смірныхоўскі раён Сахалінскай вобласці, судна Міністэрства марскога флоту. У горадзе Паранайск, пасёлку гарадскога тыпу Смірных, пасёлку Леанідава ўстаноўлены бюсты. Навечна залічаны ў спісы вайсковай часткі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сахалінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза