wd wp Пошук:

Леанід Васілевіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Леанід Васілевіч Макарэвіч (нар. 5 красавіка 1939, в. Быцень, Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія

Скончыў у 1969 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Працаваў у Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле праектнага інстытута «Брэстграмадзянпраект»[1].

Творчасць

Асноўныя працы: Дзіцячая паліклініка (у сааўтарстве з Р. Грынкевічам)[2], кінатэатр «Кастрычнік» (1970, у сааўтарстве з Р. Грынкевічам[2]), Дом Саветаў (1973), Дом піянераў і будынак Упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996—1999) у Баранавічах; школа ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкама (1986), царква прападобнага Серафіма Сароўскага ў Белаазёрску (1999), Крыжаўзвіжанская царква ў в. Святая Воля (пабудавана ў 1992), царква Воінаў Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Бярозе (2003), сабор у імя Св. Мучаніка Феадора Цірана ў Пінску (1992)[1], Ільінская царква ў в. Адахаўшчына (пабудавана ў 1996), Царква ў гонар святых Жон-Міраносіц у Баранавічах (пабудаваны ў 2007); Свята-Міхайлаўская царква ў Бярозе, Георгіеўская царква ў в. Вычулкі, Царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага ў г. Ганцавічы, Свята-Духаўская царква ў в. Гатава (пабудаваны ў 2001—2005), Праабражэнская царква ў Дзятлаве, Пакроўская капліца ў в. Жалезніца (2004—2006), Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» ў Івацэвічах (пач. будаўніцтва ў 1990), Панцеляймонаўская царква ў в. Крошын (пабудавана ў 1993—2000), царква ў гонар Усіх Святых (пабудавана ў 1990—2006), Праабражэнская царква ў Светлагорску (пабудавана ў 1998—2006), Ушэсцеўская царква ў Чавусах (пабудавана ў 2012)[3], Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве (2015), царква ў гонар Алексія Лельчыцкага ў аг. Сырод Калінкавіцкага раёна (2016) і інш[4].

Сям’я

Мае сына Дзмітрыя Макарэвіча, які працуе настаўнікам фізікі і інфарматыкі ў школе, спраектаванай бацькам[4].

Узнагароды

За вялікі асабісты ўклад у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» (1999). Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», якая была прысуджана за выдатную работу па аднаўленні храмаў і распрацоўцы новых праектаў. Узнагароджаны ордэнам Сергія Раданежскага, ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Макаревич Леонид Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. 1 2 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Леанід Васілевіч Макарэвіч на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
  4. 1 2 5 красавіка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Макарэвіча (1939), заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь (1999), лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быцені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў