wd wp Пошук:

Ларыса Рыгораўна Кажарская

Ларыса Рыгораўна Кажарская (7 красавіка 1938, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыўшы ў 1954 г. сярэднюю школу з залатым медалём, вучылася ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, пасля заканчэння якога ў 1960 г. была накіравана на працу раённым педыятрам Радуньскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1962 г. працавала выкладчыкам Гродзенскага медыцынскага вучылішча, з 1963 г. — участковым педыятрам у Гродне. У 1963 г. паступіла ў аспірантуру на кафедру педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Скончыўшы яе ў 1966 г., абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Змест электралітаў у плазме крыві і эрытрацытаў і яго ўплыў на змяненне ЭКГ пры розных формах нефрытаў у дзяцей».

З 1966 г. працуе ў БелДІУУ на 1-ай кафедры педыятрыі асістэнтам, затым дацэнтам, прафесарам і з 1980 па 1999 гг. — загадчыкам кафедры.

З 1 верасня 2006 года — прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі БелМАПА. У 1976 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Электрафізіялагічныя даследаванні сэрца пры захворванні нырак у дзяцей», у 1979 г. зацверджана ў званні прафесара.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту. Аўтар каля 300 навуковых публікацый. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 7 кандыдатаў і 2 доктара навук.

Працы

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў