wd wp Пошук:

Ларан Касельні

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ларан Касельні (фр.: Laurent Koscielny; нар. 10 верасня 1985, Цюль, Францыя) — французскі футбаліст польскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2018).

Клубная кар’ера

Ларан пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клубаў, перш чым у 18 гадоў да яго не выказаў цікавасць клуб «Генгам», дзе пачалася яго прафесійная кар’ера. У 2007 годзе ігрок далучыўся да складу «Тура», дзе ў сезоне 2008/09 у чэмпіянаце Лігі 2 увайшоў у склад сімвалічнай зборнай[4]. Дзякуючы гэтаму поспеху, наступны сезон ігрок пачаў у шэрагах клуба з вышэйшай лігі Францыі «Лар’яна». Брэтонскі клуб выклаў 1,7 млн еўра за перспектыўнага абаронцу.

У час летняга трансфернага акна ў чэрвені 2010 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах Касельні зацікаўлены англійскі «Арсенал», які быў гатовы заплаціць «Лар’яну» за таленавітага абаронцу 8,45 млн еўра. 5 ліпеня французская газета «Ouest-France» апублікавала паведамленне аб тым, што Касельні трэніруецца з рэзервовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клуб афіцыйна абвясціць пра яго трансфер. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсенал» пацвердзіў пераход Ларана ў каманду[5]. У новым клубе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сендэрос, які перайшоў у «Фулхэм» тым жа летам. Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер сказаў, што вырашыў набыць Касельні з-за яго росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтаму параметру. У афіцыйнай сустрэчы Касельні дэбютаваў у матчы першага тура англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула». Падчас матча Ларан атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены на пятай кампенсаванай да другога тайма хвіліне, прычым абедзве ён атрымаў ужо па заканчэнні 90 хвілін.

24 ліпеня 2012 года Касельні, не зважаючы на цікавасць з боку «Барселоны»[6], падпісаў новы кантракт з «Арсеналам»[7].

У 2018 годзе, пасля таго як завяршыў кар’еру Пер Мертэзакер, стаў капітанам «Арсенала». У ліпені 2019 года, маючы адзін год да заканчэння кантракта, адмовіўся ехаць з «Арсеналам» на перадсезонны збор у ЗША і застаўся ў Вялікабрытаніі. У жніўні 2019 года перайшоў у «Бардо». Пакінуў гэты клуб у студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера

Да 26-гадовага ўзросту Касельні не быў зайграны ні за якую зборную. Дзякуючы свайму польскаму паходжанню, гэта значыць дзед іграка быў палякам, які з’ехаў у Францыю на сталае жыццё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрв’ю ён, прызнаючы польскае паходжанне праз дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам[8].

3 лютага 2011 года Касельні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі[9], аднак правёў гэты матч на лаўцы запасных. 11 лістапада 2011 года ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць французаў. Ларан быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Іспаніі з лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ларан прадэманстраваў упэўненую гульню[10] і быў названы найлепшым іграком матча французскай прэсай.

У 2014 годзе Ларан далучыўся да зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Дэбют на сусветным першынстве прыпаў на матч другога тура супраць зборнай Швейцарыі, калі Ларан выйшаў на замену замест траўмаванага Мамаду Сако.

Перад чэмпіянатам свету 2018 абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры пасля турніру, аднак з-за траўмы так і не паехаў на яго. Зборная Францыі ў выніку стала чэмпіёнам свету.

Дасягненні

«Арсенал»:

Зноскі

  1. Laurent Koscielny // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LAURENT KOSCIELNY // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Laurent Koscielny // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Alo’o Efoulou meilleur joueur de L2(недаступная спасылка). France Football
  5. Arsenal sign defender Laurent Koscielny from Lorient. The Guardian
  6. Koscielny snubbed Barca to stay Архівавана 5 сакавіка 2016.. Football365.com
  7. Koscielny agrees new long-term contract. FC Arsenal
  8. «Nigdy nie żałowałem odmowy Polsce». Futbolnews.pl
  9. Arsenal’s Laurent Koscielny Called Into France Team To Face Brazil. Goal.com
  10. Euro 2012: Koscielny starts as France bow out. FC Arsenal

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лар’ян
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Бардо
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Генгам
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тур
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Карэз