wd wp Пошук:

Кірыл Сяргеевіч Шакураў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Вялес-2020» з Віцебска.

Клубная кар’ера

З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[2]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[4] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[5], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.

У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[6], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[7], дзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У пачатку 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020».

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБелшынаБеларусь103
2013дубльБелшынаБеларусь221
2014дубльБелшынаБеларусь205
2015Д1БелшынаБеларусь30
2016Д1БелшынаБеларусь171
2017Д2БелшынаБеларусь255
2018Д2ХваляБеларусь285
2019 (1)Д2БелшынаБеларусь10
2019 (2)Д2ХімікБеларусь154
2020Д2ХваляБеларусь110
2021 (1)Д2ОршаБеларусь80
2021 (2)Д2ЛідаБеларусь194

Зноскі

  1. Kirill Shakurov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кирилл Шокуров продлил соглашение с “Белшиной”
  3. В “Волне” пополнение Архівавана 18 сакавіка 2019.
  4. Три футболиста покинули “Волну”
  5. Шокуров вернулся в “Белшину”
  6. Шокуров сменил “Белшину” на “Химик”
  7. “Волна” объявила о подписании Шокурова и российского вратаря Клюкина
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Вялес-2020 Віцебск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта