wd wp Пошук:

Крынічнік цьмяны

Крынічнік цьмяны[3] (Veronica opaca) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Батанічнае апісанне

Сцеблы вышынёй 5-30 см, ляжачыя, тонкія, простыя ці галінастыя.

Лісце цьмянае, матава-зялёнае, амаль круглява-яйкападобнае, пры аснаванні амаль сэрцападобнае, з вельмі кароткімі хвосцікамі, па краі буйна зубчаста-пілаватае, з абодвух бакоў апушанае.

Кветкі па адной у пазухах звычайнага лісця, на доўгіх кветаножках. Чашачка глыбока чатырохраздзельная; долі чашачкі густа апушаныя, яйкападобныя або даўгавата-яйкападобныя, амаль лапаткавыя, тупыя, даўжэй каробачкі, густа сера-валасістыя; вяночак блакітны або сіні, дыяметрам 3-4 мм, перавышае чашачку або амаль роўны ёй. Тычынкі прымацаваныя ў зеве вяночка.

Плод — каробачка, шырынёй каля 6 мм, даўжынёй 3-4 мм, круглява зваротна-сэрцападобная або пупышкападобная, выпуклая і трохі сціснута па баках.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе. Ва Украіне сустракаецца ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай і Харкаўскай абласцях, расце на палях.

Таксанамія

Від Крынічнік цьмяны ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік цьмяны
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы