wd wp Пошук:

Крынічнік дуброўка

Крынічнік дуброўка[3] (Veronica chamaedrys) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Назва

Крынічнік дуброўка, польная дзеравянка[4], палейка, сярдзечка[5], кандрацікі, расходнік, трыдзевятка, ужоўнік[6][7], незабудка[4].

Батанічнае апісанне

Колер кветкі залежыць ад яе ўзросту: амаль пасля расцвітання яна амаль белая, затым светла-блакітная, бэзавая, фіялетавая. У разгары цвіцення пялёсткі ярка-сінія. Крынічнік дуброўка — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым сцяблом, які апушаны двума радамі мяккіх валасінак, 10-45 см вышынёй. Лісце супратыўнае, круглява-яйкападобнае, часам даўгавата-яйкападобнае, надрэзана-тупазубчастае, пакрытае сядзячымі валасінкамі. Кветкі сабраны ў нешматкветкавыя гронкі, якія выходзяць з пазух верхняга лісця. Плод — каробачка. Размнажаецца крынічнік насеннем і вегетатыўна, хутка асвойвае новыя плошчы.

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана ў Еўропе і Паўночнай Азіі. Ва Украіне расце па ўсёй тэрыторыі на ўзлесках, лясных палянах, палях, мурожных лугах, у стэпавай зоне.

Таксанамія

Від Крынічнік дуброўка ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік дуброўка
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы