wd wp Пошук:

Крывіцкі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крывіцкі сельсавет (значэнні).

Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Крывічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Крывіцкага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета Вілейскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[1]. 8 чэрвеня 1963 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавета[2]. 30 кастрычніка 2009 года Крывіцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пузыроўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Дубаносы, Завуголле, Залессе, Капусцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка і Пузыры)[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (13 населенных пунктаў без Крывічаў) — 559 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крывіцкі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе