wd wp Пошук:

Пузыроўскі сельсавет

Пузыро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пузыры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пузырскі сельсавет у складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад Княгінінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азяркі, Вытраскі, Ельніцы, Кавалі, Картоўка, Марачэўшчына, Франопаль, Янушова)[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вераб’ёўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бярозавы Мост, Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Залессе, Іжукава, Кулікова, Міхайлава, Навасёлкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 18 студзеня 2002 года сельсавет перайменаваны ў Пузыроўскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крывіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 437 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы, 2,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Дубаносы, Завуголле, Залессе, Капусцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка і Пузыры.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна