wd wp Пошук:

Завуголле

Завуго́лле[1] (трансліт.: Zavuhollie, руск.: Зауголье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1904 годзе вартоўня Жаснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 7 жыхароў. У 1921 годзе засценак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 9 двароў, 65 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне. У 1940 годзе 23 двары, 100 жыхароў. У верасні 1943 года гітлераўцы спалілі вёску (23 двары). Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена. У 1950 годзе сяляне аб’ядналіся ў калгас імя Суворава. З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

30 кастрычніка 2009 года перададзена са скасаванага Пузыроўскага сельсавета ў Крывіцкі сельсавет[2].

Насельніцтва

Інфраструктура

Размешчана жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крывіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна