wd wp Пошук:

Грыбкі

Грыбкі́[1] (трансліт.: Hrybki, руск.: Грибки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 годзе вёска ў складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе жыхары вёскі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. Пазней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 года — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбкі
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Крывіцкі сельсавет