Капу́сцічы[1] (трансліт.: Kapuscičy, руск.: Капустичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка В. Корсака, 6 двароў, 52 жыхара. У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 77 жыхароў. У 1908 г. 16 двароў, 135 жыхароў. У 1921 г. вёска ў складзе гміны Крывічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 24 двары, 152 жыхара. З 12.10.1940 г. у Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.
У 1949 г. сяляне аб’ядналіся ў калгас «1 Мая». З 1952 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Бальшавік», з 1975 г. у сучасным калгасе з тым жа назвай (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[2].
Жывёлагадоўчая ферма.