Крупка сібірская[3] (Draba sibirica) — від кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), распаўсюджаны на поўначы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі[4].
Шматгадовыя расліны (каудэкс разгалінаваны). Сцеблы неразгалінаваныя, 0,5—2.5 дм, ад рэдка да шчыльна шчаціністых. Базальнае лісце чарашковае: пласціны даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, са звужаным аснаваннем, 0,4—2,2 см × 1—5(10) мм, палі цэлыя, паверхні часта апушаныя, часам голыя (акрамя палёў). Сцябловага лісця не мае
Гронкі 7-20-кветкавыя, значна выцягнутыя ў пладах, гладкія. Пладаносы 5—18(23) мм, прамыя або скрыўленыя, гладкія. Кветкі: чашалісцікі паднятыя, даўгаватыя або яйкападобныя, 2—2,7 мм, гладкія або рэдка валасістыя; пялёсткі жоўтыя, вузка зваротнаяйкападобныя, 4—6 × 2—3 мм; пылавікі яйкападобна-субсэрцападобныя, 0,4—0,5 мм. Плады ад даўгаватых да эліптычных, рэдка сублінейныя, пляскатыя, 4—8 × 1,5—2,2 мм. Насенне (карычневае), яйкападобнае, 0,9—1.2 × 0,5—0,6 мм. 2n = 16.
Паўночная Амерыка: Грэнландыя; Еўропа: Расія; Азія: Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Манголія, Расія, Грузія. Натуралізаваны: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна.
Насяляе горныя схілы, сонечныя або цяністыя вільготныя месцы.
Ва Украіне расце на насыпах чыгунак — у лесастэпе (у Хмяльніцкай, Харкаўскай і Палтаўскай абласцях)[4].