wd wp Пошук:

Краіна доўгай белай хмары

«Краі́на до́ўгай бе́лай хма́ры» — другі студыйны альбом беларускага рок-гурта «ULIS», які быў запісаны ў 1990 годзе на студыі «Ryszard Szmit Studio».[1]

Гісторыя стварэння

Запісаны ў лістападзе 1990 года ў прыватнай студыi гукарэжысёра Рышарда Шмiта ў горадзе Ольштын. Фірма «Polskie nagrania[pl]» выдала альбом на вінілавай кружэлцы ў 1990 годзе, то бок гэты альбом з’явіўся ў продажы раней за дэбютны альбом гурта. Вокладку аформіў мастак Андрэй Дарохін. Народныя спевы на альбоме выкананы Таццянай Мархель. У 2004 годзе перавыдадзены на CD лэйблам «БМАgroup».

Спіс трэкаў

НазваАўтар Працягласць
1. «Другое падарожжа» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:23
2. «Памажы (Беларуская малітва)» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 5:34
3. «Першае дрэва» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 3:52
4. «Кругі на вадзе» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 3:58
5. «Радыё Свабода» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:42
6. «Краіна доўгай белай хмары» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 6:00
7. «Ерусалім» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 7:20
8. «Добры напой» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 5:01
9. «Брама жыцьця» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:43
10. «Лязо маладое (First Version)» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:45
11. «Цмок, каралева і Паўднёвы Крыж» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:00
54:50

Удзельнікі запісу

Зноскі

  1. Уліс - Краіна доўгай белай хмары - Радыё Свабода (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (09 сакавік 2016, 12:41). Праверана 22 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы 1990 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: музычны альбом)
Катэгорыя·Альбомы ULIS