wd wp Пошук:

Кольнік круглявы

Кольнік круглявы[3] (Phyteuma orbiculare) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Кольнік (Phyteuma) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Батанічнае апісанне

Кольнік круглявы — невялікая шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, не перавышае 50 см у вышыню. Сцеблы прамыя, голыя. Лісце шматлікае, сабранае ў прыкаранёвую разетку, на даволі доўгіх хвосціках, да 5 см даўжынёй, ланцэтападобнай або яйкападобнай формы, пілавата-зубчастае, у невялікай колькасці таксама на сцябле, сядзячае, вузкае, са слаба зубчастым краем.

Кветкі ў шарападобных галоўкавыхсуквеццях на канцах сцеблаў, з дробнымі даўгаватымі прыкветкамі. Чашачка светла-зялёная, голая, з завостранымі чашалісткамі. Вяночак моцна выгнуты, цёмна-сіняга, фіялетава-сіняга, рэдка амаль белага колеру. Тычынкі з белымі ніткамі і сінімі пылавікамі. Песцік з трохлопасцевым лычыкам.

Плод — зяленая каробачка са шматлікім дробным бліскучым насеннем.

Арэал

Кольнік круглявы у натуральных умовах шырока распаўсюджаны ў горных раёнах Еўропы. Паўночная мяжа арэала — Вялікабрытанія і Латвія, паўднёвая — Іспанія і Індыя.

Таксанамія

  яшчэ 10 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 20 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Кольнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Званочкавыя     від Кольнік круглявы
           
  яшчэ 58 парадкаў квекавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 90 родаў  
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Званочкавыя