wd wp Пошук:

Керыя Ібрагім

Керыя Ібрагім (тыгрынья: ኬሪያ ኢብራሂም; нар. 22 сакавіка 1973) — эфіопскі палітык і спікер Палаты Федэрацыі з 2018 па 2019. Яна была кіраўніком Дзяржаўнай службы ў раёне Тыграй і галоўным адміністратарам зоны Дэбуб Місракаві. Адзін з дзевяці членаў ЦК НФВТ і кіраўнік аддзела па справах жанчын у рэгіёне Тыграй[1][2].

Біяграфія

Керыя Ібрагім нарадзілася ў Асмэры, сучасная Эрытрэя (тады эфіопская тэрыторыя), і вырасла ў Вукро, Тыграй, Эфіопія[3][4]. Яе сям’я з сярэдняга класа, вяла сваё жыццё за кошт даходу ад невялікага кіёска[5]. Нягледзячы на тое, што Керыя не змагла здаць нацыянальны экзамен па заканчэнні сярэдняй школы, яна стала экспертам па сельскай гаспадарцы і атрымала ступень бакалаўра ў галіне эканомікі і ступень магістра ў экалагічнай антрапалогіі[4][1].

З 1988 года Керыя працавала на розных узроўнях улады ў Тыграі — ад раённага да абласнога. Яна стала адной з нямногіх жанчын сярод вышэйшых кіраўнікоў НФВТ. Керыя таксама была адзіным мусульманскім членам НФВТ, членам-заснавальнікам Выканаўчага камітэта эфіопскага Народна-рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту[1][6].

З 6 мая 2018 яна стала была спікерам Палаты Федэрацыі. Аднак з-за пандэміі COVID-19 Палата Федэрацыі адклала нацыянальныя выбары, якія павінны былі адбыцца 24 жніўня 2020 года (па эфіопскім календары). Пасля гэтага, 9 чэрвеня, Керыя абвінаваціла ўрад Абія Ахмеда Алі ў тым, што ён пазбаўляе краіну суверэнітэту, і сышла ў адстаўку з пасады спікера парламента. Яна таксама дадала, што не можа быць «саўдзельніцай, калі парушаецца канстытуцыя і фармуецца дыктатарскі ўрад»[7][8].

З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

13 лістапада Федэральная паліцэйская камісія Эфіопіі выдала ордэр на арышт Керыі і 64 іншых высокапастаўленых членаў НФВТ. Па дадзеных Федэральнай паліцэйскай камісіі, Керыя і яе калегі здзейснілі дзяржаўную здраду і нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і карупцыю[9][10]. 1 снежня федэральныя ўлады заявілі, што Керыя здалася федэральным сілам бяспекі ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй[11]. 16 студзеня 2021 года Керыя паўстала перад судом[12][13].

11 сакавіка яна была вызвалена пад заклад, паколькі пракуратура не знайшла дастатковых доказаў для затрымання падазраваных падчас расследавання і папрасіла суд вызваліць Керыю[14][15][16].

Зноскі

  1. 1 2 3 TesfaNews Speaker of Ethiopia’s Upper House Resigns(нявызн.) . TesfaNews (8 чэрвеня 2020).
  2. Speaker of Ethiopia’s upper house resigns after polls postponed(англ.) . www.aljazeera.com.
  3. “ፍቅር እስከ መቃብርን አልረሳውም” ወ/ሮ ኬሪያ ኢብራሂም(амх.) , BBC News አማርኛ .
  4. 1 2 የወይዘሮ ኬሪያ ኢብራሂም ትዳር እንዴት ፈረሰ?(нявызн.)  (недаступная спасылка). Yeahun Zena (9 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  5. ኬሪያ ኢብራሂም ከውቅሮ እስከ አራት ኪሎ(нявызн.). www.ethioreference.com.
  6. Keria Ibrahim Elected Speaker of Ethiopian House of Federation(англ.) . www.ezega.com.
  7. TesfaNews Speaker of Ethiopia’s Upper House Resigns(нявызн.) . TesfaNews (8 чэрвеня 2020).
  8. Speaker of Ethiopia’s upper house resigns after polls postponed(англ.) . www.aljazeera.com.
  9. Arrest warrant issued for TPLF Junta members(нявызн.) . Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C.
  10. Arrest Warrant Issued on 96 Tigray Officials, Army Generals(англ.) . www.ezega.com.
  11. Reuters Staff. Ethiopian govt says senior politician linked to Tigray region rebellion surrenders(англ.) , Reuters (1 снежня 2020).
  12. Former TPLF officials appear before court(нявызн.) .
  13. Sebhat Nega and Keria Ibrahim appeared in court(нявызн.). www.sheganews.com.(недаступная спасылка)
  14. ወ/ሮ ኬሪያ ኢብራሂም ከእስር በዋስ መለቀቃቸው ተነገረ(амх.) , BBC News አማርኛ .
  15. ወይዘሮ ኬሪያ ኢብራሂም በዋስ እንዲለቀቁ ተወሰነ(нявызн.) . Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C (11 сакавіка 2021).
  16. Court grants bail to Keria Ibrahim, former Speaker of House of Federation(нявызн.) . Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Эфіопіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эфіопіі