wd wp Пошук:

Тыгрынья

Афразійскія мовы

Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.

Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскай была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з’яўляецца асноўнай рабочай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.

Пісьменнасць

Канчатковае набыццё пісьма адбылося толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.

Этнічная група тыгрынья

Тыгрынья з’яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.

Тыгрынью не трэба блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

መበገሲ ገጽ

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Эфіопіі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Семіцкія мовы
Катэгорыя·Мовы Эрытрэі