wd wp Пошук:

Народны фронт вызвалення Тыграя

Народны фронт вызвалення Тыграя (тыгрынья: ḥizbāwī weyānē ḥārinet tigrāy; амх.: ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ) НФВТ — эфіопскі паўстанцкі рух 1970-1980 — х, пасля 1991 — левая палітычная партыя. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне супраць рэжыму ЧВАСРПЭ. Выступаў за незалежнасць рэгіёну Тыграй. Адыграў вырашальную ролю ў звяржэнні Менгісту Хайле Марыяма. У 1991 прыйшоў да ўлады ў складзе РДФЭН на чале з Мелесам Зенаўі. У розных формах захоўваў становішча кіруючай структуры да 2018. З 2019 перайшоў у апазіцыю на агульнанацыянальным узроўні, але застаецца кіруючай партыяй у Тыграе. У 2020 годзе ўступіла ў ваенны канфлікт з дзеючым урадам. 1 мая 2021 года ўрад абвясціў НФВТ тэрарыстычнай групоўкай[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ethiopia to designate TPLF, OLF-Shene as ‘terror’ groups(англ.) . www.aljazeera.com.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·1975 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыяналістычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Эфіопіі