wd wp Пошук:

Кермек

Кермек[3] (Limonium) — род кветкавых раслін сямейства плюмбагавыя (Plumbaginaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы, радзей паўкусты.

Лісце буйное, большай часткай толькі прыкаранёвае.

Кветкі у мяцёлках, дробныя, пяцічленныя, ружовыя, пурпурныя або жоўтыя; песцікі ніткападобныя.

Арэал і экалогія

Прадстаўнікі роду сустракаюцца на ўсіх кантынентах, але пераважна ад Міжземнамор’я да Цэнтральнай Азіі[4]. Прадстаўлены на тэрыторыі былога СССР 40 відамі, дзевяць сустракаецца ў Заходняй Сібіры і два на Алтаі[5].

Расліны гэтага роду часта растуць на засоленых глебах. Некаторыя ўтвараюць так званае перакаці-поле.

Віды

У розных крыніцах прыведзены розныя дадзеныя аб колькасці відаў, якія ўваходзяць у склад роду: 200, 300. Па дадзеных сайта Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) агульная колькасць відаў кермека складае 350.

У ЦБС АН РБ інтрадукаваны віды: Кермек Бандуэлі, кермек выемчаты (Limonium sinuatum), кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), кермек Меера (Limonium meyeri) і кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Некаторыя віды паводле сайта GRIN[6] з пазначэннем арэалу:

Практычнае выкарыстанне

Карані ўтрымліваюць таніны і многія кермекі здаўна выкарыстоўваюцца для дублёння скуры. З некаторых кермекаў атрымліваюць жоўтую, зялёную, ружовую і чорную фарбы для скураной і дывановай вытворчасцей. Многія прадстаўнікі роду выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Да апошняга часу ў кветкаводстве выкарыстоўваліся каля 30 відаў кермекаў, ды і то вельмі абмежавана, аднак цяпер цікавасць да гэтых культур моцна ўзрасла як у аранжыроўшчыкаў, так і ў ландшафтных дызайнераў і аматараў-кветкаводаў. У сувязі з гэтым селекцыянерамі было створана шмат новых цікавых сартоў і ўведзены ў культуру шэраг новых відаў. У якасці адналетнікаў вырошчваюцца кермек выемчаты (Limonium sinuatum), Limonium sinense, Limonium perezii, у якасці шматлетнікаў — кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), Limonium vulgare, кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Кермек Гмеліна (Limonium gmelinii) з’яўляецца лекавай раслінай, выкарыстоўванай у сучаснай народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кермек у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239
  4. Большой Российский энциклопедический словарь: кермек Архівавана 22 мая 2014. (Праверана 12 мая 2010)
  5. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. (Праверана 4 лістапада 2009)
  6. Спіс відаў роду Кермек на сайце GRIN Архівавана 24 верасня 2015. (Праверана 12 мая 2010)
  7. Цвелёв Н. Н.(руск.) бел.. Род 4. Linczevskia Tzvel. // Конспект флоры Восточной Европы / Под ред. Н. Н. Цвелёва. — М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2012. — Т. 1. — С. 338. — 630 с. — 200 экз. — ISBN 978-5-87317-872-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Плюмбагавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Афрыкі