Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы. Родная мова каталонцаў.
Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).
Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).
У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.
Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.
Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Тэмы гэтай старонкі (9):