wd wp Пошук:

Касцяніцы арктычныя

Касцяніцы арктычныя[3] (Rúbus árcticus) — расліна, від роду Маліна (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана ў халоднай і ўмеранай зонах Паўночнага паўшар’я: Паўночнай Амерыцы, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Расіі. Расце ў лясах, на разнатраўных лугах, па берагах ручаёў і рэк, у зарасніках кустоў, на балотах і тундрах, да 1200 м над узроўнем мора.

Касцяніцы арктычныя — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Норботэн[4].

Батанічная апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністы мнагалетнік да 30 см вышынёй.

Карэнішча доўгае, тонкае, паўзучае, дравяністае, размешчанае на глыбіні 15-25 см.

Лісце тройчатае, зялёнае.

Кветкі адзінкавыя, зверху, з пяццю пялёсткамі, цёмна-ружовага колеру. Раскрываюцца яны з канца мая. Цвіценне расцягнута па часе на 25-35 дзён: у ліпені можна сустрэць і пладаносныя, і квітнеючыя расліны.

Плод — сакавітая шматкасцянка, у спелым выглядзе салодкая на смак, па велічыні і форме падобная на звычайную маліну, але колер яе больш складаны. Водар спелых ягад нагадвае ананас.

Хімічны склад

Кветка

У пладах утрымліваюцца вугляводы, 5-7 % цукроў (глюкозу і фруктозу), 1-2 % лімоннай кіслаты, яблычная і аскарбінавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, якія надаюць ягадам смак ананаса.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Ягада

Лічыцца лепшай паўночнай ягадай. Ягады ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. З ягад рыхтуюць варэнне, сокі, наліўкі, настойкі, лікёр. З лісця гатуюць гарбату.

Сок касцяніц арктычных спрыяе зніжэнню тэмпературы, здавальняе смагу. Рэкамендуецца як танізавальны і ўмацавальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Svenska landskapsblommor (шведск.) . Naturhistoriska riksmuseet (11 кастрычніка 1996). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 7 красавіка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ягады
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Маліна
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Флора Еўразіі