wd wp Пошук:

Карыцін

Карыцін[1] (польск.: Korycin) — вёска ў Польшчы, за 39 км на захад ад Сакулкі і за 44 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Кумялцы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Карыцін. Насельніцтва 530 чалавек (2006).

Гісторыя

Стары касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагоддзі пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключа Сакольскага лясніцтва. У 1571 годзе тут быў пабудаваны касцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

15 студзеня 1671 года кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну гарадскія правы паводле Холмскага права (пацверджаны 21 студзеня 1677 года каралём і вялікім князем Янам Сабескім). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Святога Крыжа. У 1661 годзе тут збудавалі новы драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, горад апынуўся ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

20 лютага 1875 года з’явіўся праект гарадскага герба: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[2].

Найноўшы час

Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 168.
  3. Słownik geograficzny… T. IV. — Warszawa, 1893. S. 425.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыцін (гміна)
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў