wd wp Пошук:

Карл XII

Карл XII (шведск.: Karl XII; 17 чэрвеня 1682 — 30 лістапада 1718) — кароль Швецыі ў 1697—1718 гадах, военачальнік, большую частку свайго ўладарання правёў у працяглых войнах у Еўропе. Карл XII заняў сталец ва ўзросце 15 гадоў, пасля смерці бацькі караля Карла XI, і праз тры гады надоўга пакінуў краіну, пачаўшы шматлікія ваенныя кампаніі з мэтай зрабіць Швецыю галоўнай сілай у Паўночнай Еўропе.

Дацкая кампанія

Асноўны артыкул: Дацкая кампанія Карла XII Юнацкія авантуры караля далі падставу іншым краінам ваяваць са Швецыяй. Рэч Паспалітая з Саксоніяй, Данія з Нарвегіяй і Расія стварылі кааліцыю супраць Швецыі для ўдзелу ў Паўночнай вайне. Але Карл XII апярэдзіў іх.

Першая ваенная кампанія Карла была скіравана супраць Даніі, каралём якой быў у той час яго стрыечны брат Фрэдэрык IV, які пагражаў шведскаму саюзніку Фрыдрыху IV Гольштэйн-Готарпскаму, іншаму стрыечнаму брату Карла XII, жанатаму з яго сястрой Гедвігай Сафіяй. Данія запрасіла міру. Узвышэнне Швецыі на Балтыцы выклікала незадаволенасць у двух буйных суседзяў — у польскага караля Аўгуста II, які даводзіўся кузенам і Карлу XII і Фрэдэрыку IV, а таксама ў маскоўскага цара Пятра I.

Паўночная вайна

Бітва пры Нарве

Асноўны артыкул: Бітва пры Нарве Маскоўская дзяржава заняла Інгрыю, маскоўскія войскі ўварваліся ў шведскія правінцыі Лівонію і Эстляндыю, аблажылі крэпасці Нарва і Іван-горад. Карл высадзіўся ў Прыбалтыцы, каб адбіць гэты наступ, напаў на маскоўскую армію пад камандаваннем герцага дэ Кроа пад Нарвай. Ва ўпартай бітве маскоўскае войска колькасна перавышала шведскую армію. Шведы наступалі пад прыкрыццём снежнай завеі і раскалолі маскоўскую армію напалам. Многія замежныя афіцэры на чале з дэ Кроа перайшлі на бок шведаў. Нядаўна сфарміраваныя маскоўскія палкі пачалі бязладны адыход да свайго правага флангу, дзе знаходзіўся мост праз раку Нарву. Мост разбурыўся. На левым флангу конніца, якой камандаваў Шарамецеў, убачыла ўцёкі іншых часцей, паддалася паніцы і сама кінулася праз раку. Нягледзячы на тое, што Сямёнаўскі і Праабражэнскі палкі здолелі спыніць атаку шведаў, бітва завяршылася паразай маскоўцаў, шмат іх патанула ў рацэ. Маскоўцы страцілі значную частку артылерыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Karl XII — 1917.
  2. 1 2 Charles XII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Karl XII // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 424. Праверана 19 лютага 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1718 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1682 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны