wd wp Пошук:

Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фрыдрых IV.

Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich IV von Schleswig-Holstein-Gottorf; 18 кастрычніка 1671 — 19 ліпеня 1702) — герцаг Шлезвіга, прадстаўнік Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў замку Готарп. Быў старэйшым сынам Крысціяна Альбрэхта Гольштэйн-Готарпскага і прынцэсы Фрыдэрыкі Амаліі Дацкай.

12 мая 1698 года ажаніўся з прынцэсай Гедвігай Сафіяй Шведскай, і 30 красавіка 1700 года ў іх нарадзіўся сын Карл Фрыдрых — бацька будучага расійскага імператара Пятра III.

Пасябраваў са шведскім каралём Карлам XII, якому даводзіўся стрыечным братам (па маці) і зяцем — быў жанаты на яго сястры.

Фрыдрых IV загінуў падчас бітвы пры Клішаве падчас Паўночнай вайны, змагаючыся на баку Швецыі.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Friedrich IV von Holstein-Gottorp, Duke of Holstein-Gottorp // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bricka C. F. Frederik 4. // Dansk biografisk Lexikon / пад рэд. C. F. Bricka
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1671 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1702 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Готарпе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка