wd wp Пошук:

Яўген Віктаравіч Тарле

Яўген Віктаравіч Тарле (27.10(8.11).1875, Кіеў — 5 студзеня 1955, Масква) — савецкі гісторык, акадэмік АН СССР (1927).

У 1896 скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Вучань І. В. Лучыцкага. У 1903—1917 прыват-дацэнт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1913—18 прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта. З 1917 прафесар Петраградскага ўніверсітэта, затым ЛДУ і МДУ. У гады перад Рэвалюцыяй 1905—07 стварыў галерэю гістарычных партрэтаў: Руае-Калара, Дж. Канінга, Ч. Парнела, Л. Гамбеты, А. Розберы і інш. Магістарскую дысертацыю (абаронена ў 1901 у Кіеве) прысвяціў аналізу «Утопіі» Т. Мора.

У 1911 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Працоўны клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1-2, 1909-11). 3 капітальных працах «Кантынентальная блакада» (1913) і «Эканамічнае жыццё каралеўства Італіі ў валадаранне Напалеона I» (1916) упершыню ўвёў у навуковае абарачэнне шматлікія дакументы парыжскіх, лонданскіх, гаагскіх архіваў.

Вялікае навуковае значэнне мелі працы аб рэвалюцыйнай барацьбе французскага працоўнага класа («Працоўны клас у Францыі ў першыя часы машыннай вытворчасці. Ад канца Імперыі да паўстання рабочых у Ліёне», 1928; «Жэрміналь і прэрыяль», 1937). З 30-х гг. Тарле вярнуўся да жанру гістарычных партрэтаў («Напалеон», 1936, «Талейран», 1939). Удзельнічаў таксама ў падрыхтоўцы калектыўных прац: «Французская буржуазная рэвалюцыя 1789—1794», «Гісторыя дыпламатыі», падручнікаў для ВНУ і інш. Напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 Тарле напісаны працы вялікага патрыятычнага значэння пра нашэсце Напалеона, пра Нахімава, Ушакова, Кутузава; скончана даследаванне «Крымская вайна» (т. 1-2, 1941-43). Вялікую даследчую працу Тарле спалучаў з вялікай публіцыстычнай і прапагандысцкай працай (артыкулы ў прэсе, лекцыі). Сталінская прэмія (1942, 1943, 1946). Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна і 2 інш. ордэнамі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118801384 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 3 Тарле Евгений Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Jewgeni Wiktorowitsch Tarle // Brockhaus Enzyklopädie
  5. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІМА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве