wd wp Пошук:

Карл Отфрыд Мюлер

Карл Отфрыд Мюлер (ням.: Karl Otfried Müller; 28 жніўня 17971 жніўня 1840) — нямецкі гісторык і філолаг, даследчык Старажытнай Грэцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сілезскім горадзе Бжэг, што ў той час уваходзіў у склад Каралеўства Прусія, у сям’і лютэранскага пастара. У 1814 - 1816 гг. вывучаў класічную літаратуру ва ўніверсітэце Брэслау, дзе пад уплывам прац Б. Г. Нібура зацікавіўся антычнай гісторыяй. У 1816 - 1818 гг. вывучаў філалогію ў Берлінскім універсітэце.

У 1819 г. запрошаны ў якасці дацэнта ў Гётынгенскі ўніверсітэт, выкладаў рыторыку. У 1823 г. выбраны на пасаду прафесара.

У 1839 г. урад Гановера фінансаваў яго навуковую паездку ў Грэцыю. Падчас працы ў Дэльфах нечакана захварэў і 1 жніўня 1840 г. памёр у Афінах, дзе быў пахаваны на Калонным пагорку.

Быў жанаты з 1824 г. Меў 4 дзяцей.

Навуковыя погляды і дасягненні

Вывучаў гісторыю Старажытнай Грэцыі, Македоніі і этрускаў. Лічыў, што грэчаская міфалогія адлюстроўвае паходжанне старажытных народаў. Адзін з першых распрацоўшчыкаў канцэпцыі дарыйскага ўварвання на Пелапанес. Узнавіў тапаграфію старажытных Афін. Займаўся перакладамі антычных пісьменнікаў на нямецкую мову.

Зноскі

  1. 1 2 Karl Otfried Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karl Otfried Müller // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы