У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыпінскі. Караль Рыпінскі (польск.: Karol Rypiński, літ.: Karolis Ripinskis; 5 лістапада 1809 — 22 ліпеня 1892, Вільня) — польскі і літоўскі мастак-партрэтыст і гравёр.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназій[2].
Па заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.
Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.
Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.
Караль Рыпінскі на Вікісховішчы |