wd wp Пошук:

Канстанцін Сцяпанавіч Ерамееў

Канстанцін Сцяпанавіч Ерамееў (6 чэрвеня 1874, Мінск, Расійская імперыя (цяпер — Беларусь) — 28 студзеня 1931, Мінск, СССР) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, журналіст.

Біяграфія

Рэвалюцыйная дзейнасць

Нарадзіўся ў сям’і унтэр-афіцэра, якая паходзіла з сялян в. Воранава Аланецкай губерні)[3]. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі ў Петразаводску. У 1885 г. скончыў 3-класнае пачатковае вучылішча.

У 18931895 гг. служыў вольнапісаным у пяхотным палку ў Вільні, быў падвышаны да унтэр-афіцэра. У 1896 г. ўступіў у сацыял-дэмакратычную арганізацыю ў Вільні[4]. У 1897 г. быў арыштаваны, заключаны ў Варшаўскую крэпасць, сасланы ў Уржум (1897 г.), затым у Петразаводск (19001901 гг.). У 1903 г. далучыўся да бальшавікоў, быў ізноў арыштаваны і сасланы. У 1904 г. ўцёк з высылкі і эміграваў, у 1906 г. ён вярнуўся ў Расійскую імперыю[3].

Пасля вяртання вёў рэвалюцыйную работу, займаўся літаратурнай дзейнасцю, у 19101914 гг. працаваў у рэдакцыі газет «Звезда» і «Правда», у 19151916 гг. рэдагаваў часопіс «Пытанні страхавання». З 1915 г. член Пецярбургскага камітэта РСДРП. З 1916 г. служыў у камітэце Усерасійскага земскага і гарадскога саюза у тылах 6-й арміі Паўночнага фронту. Кіраваў ваеннай арганізацыяй Паўночнабалтыйскага камітэта РСДРП(б), вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат.

Дзейнасць у перыяд рэвалюцый 1917 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі прыбыў у Петраград, 4 сакавіка прызначаны членам рэдкалегіі «Правды», з атрадам рабочых і салдат захапіў друкарню газеты «Сельскі веснік», дзе з 5 сакавіка пачала друкавацца «Правда». 27 сакавіка ўведзены ў Рускае бюро ЦК РСДРП. Працаваў у рэдакцыях «Праўды» і «Салдацкай Праўды», быў членам Ваеннай арганізацыі пры ПК і ЦК РСДРП(б). У чэрвені удзельнічаў ва Усерасійскай канферэнцыі франтавых і тылавых ваенных арганізацый РСДРП(б). Падчас захопу рэдакцыі «Праўды» 5 ліпеня атрадам Часовага ўрада Ерамееў быў арыштаваны, але не апазнаны як рэдактар ​​і неўзабаве вызвалены. Пасля ліпеньскіх падзей хаваўся ў Сестрарэцку. У жніўні зноў як працаўнік Земгора з’ехаў на Паўночны фронт, вёў працу ў Паўночнабалтыйскай арганізацыі РСДРП(б).

У кастрычніку вярнуўся ў Петраград, удзельнічаў у фарміраванні атрадаў Чырвонай Гвардыі, вёў рэвалюцыйную агітацыю ў частках гарнізона. Быў членам Петраградскага ВРК, 24 кастрычніка ўзначаліў штаб групы рэвалюцыйных войскаў. 25 кастрычніка ўведзены ў Палявы штаб Петраградскага ВРК, камандаваў атрадамі Чырвонай Гвардыі і рэвалюцыйных салдат пры штурме Зімняга палаца з боку Марсавага поля. Прыняў удзел у ліквідацыі мяцежу Керанскага—Краснова (26 кастрычніка1 лістапада) у якасці камісара групы падпалкоўніка М. А. Мураўёва, удзельнічаў у арышце генерала П. М. Краснова. У пачатку лістапада накіраваны на чале зводнага атрада рэвалюцыйных сіл аказаць дапамогу ўзброеннаму паўстанню ў Маскве.

Савецкі перыяд

З лістапада — член калегіі Наркамата па ваенных справах РСФСР, у снежні 1917—сакавіку 1918 гг. — часовы выконваючы справы галоўнакамандуючага войскамі Петраградскага ваеннай акругі[5]. Быў заснавальнікам і рэдактарам газеты «Армія і Флот Рабочай і Сялянскай Расиі», аўтар эмблемы Чырвоная Зорка[6]. Падчас наступлення нямецкіх войск у лютым 1918 г. член Камітэта рэвалюцыйнай абароны Петраграда. Прыняў удзел у фарміраванні першых частак і злучэнняў РСЧА. У красавіку—маі 1918 г. ваенкам Петраградскай працоўнай камуны. З чэрвеня загадчык выдавецтвам УЦВК ў Маскве. Падчас леваэсараўскага паўстання ў ліпені кіраваў аховай Крамля і Вялікага тэатра, у якім праходзіў V Усерасійскі з’езд Саветаў.

У 19191922 гг. упаўнаважаны УЦВК і ЦК РКП(б) па мабілізацыі ў РСЧА. Летам 1919 г. быў накіраваны на Паўднёвы фронт — камандзір Варонежскага ўмацаванага раёна. Адзін са стваральнікаў і намеснік загадчыка Дзярджаўнага выдавецтва, рэдактар ​​"Рабочай газеты", першы рэдактар ​​часопіса «Крокодил» (19221923 гг.). З 1923 г. член РВС Балтыйскага флоту, з 1924 г. член РВС СССР, з 1925 г. начальнік Палітычнага ўпраўлення Балтыйскага флоту. У 1926 г. знаходзіўся для асабліва важных даручэнняў пры РВС СССР. На XIII з’ездзе РКП(б) абіраўся членам ЦКК. Дэлегат XIV з’езда УКП(б). У 19261929 гг. быў прадстаўніком АТ «Савецкі гандлёвы флот» у Францыі. У 19291931 гг. рэдактар ​​часопіса «Красная нива».

Пахаваны на Марсавым поле ў Ленінградзе

Працы

Аўтар шэрагу твораў аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайне.

Памяць

У 19601991 гадах творчая праца найлепшых журналістаў Карэльскай АССР адзначалася штогадовай прэміяй імя К. С. Ерамеева.

У 1962 годзе ў Петразаводску імем Ерамеева названа вуліца.

Зноскі

  1. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1036632032 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 ліпеня 2018.
  2. Еремеев Константин Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 Еремеев К. С. // Советская историческая энциклопедия (руск.)
  4. Советская военная энциклопедия: [В 8 т.] / М-во обороны СССР, Ин-т военной истории; Гл. ред. комис.: Н. В. Огарков (пред.) [и др.]. [Т. 3]: Гражданская война в США — Йокота. — М.: Воениздат, 1977. — 670, [1] с., [33] л. ил. — С. 312.(руск.)
  5. Приказ по полевому штабу главнокомандующего Петроградским военным округом // Декреты советской власти: Сборник документов / Ин-т марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Ин-т истории АН СССР. Т. 1: 25 октября 1917 г. — 16 марта 1918 г. / подгот. С. Н. Валк и др. — М.: Политиздат, 1957. — С. 261—262.
  6. Похлебкин, В. В. Словарь международной символики и эмблематики микроформа / В. В. Похлебкин. — М.: Международные отношения, 1994. — 558,[2] с.:ил. — ISBN 5-7133-0506-6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных