wd wp Пошук:

Пецярбургская ваенная акруга

Карта ваенных акруг. 1913 г.

Пецярбургская ваенная акруга – ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная ў жніўні 1864 годзе згодна з Загадам №228. Першапачаткова ў яе ўваходзілі Санкт-Пецярбургская, Наўгародская, Пскоўская, Аланецкая і Архангельская губерні.

У жніўні 1905 года ў склад акругі былі перададзены тэрыторыя і войскі расфармаванай Фінляндскай ваеннай акругі.

У 1914 годзе, у сувязі з перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград, Пецярбургская ваенная акруга была перайменавана ў Петраградскую ваенную акругу.

На чале акругі стаяў камандуючы войскамі. У Пецярбургскай акрузе ён насіў званне галоўнакамандуючага гвардыяй і войскамі Пецярбургскай акругі[1].

Камандуючы акругай праз ваенна-акруговы савет ажыццяўляў кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай, праз штаб кіраваў войскамі акругі, а праз астатнія аддзелы забяспечваў кіраўніцтва і забеспячэнне ўсіх родаў войскаў[2].

Склад

У склад акругі па стану на першую палову 1914 уваходзілі:

Літаратура

Зноскі

  1. Бескровный Л.Г. Армия и флот России в начале ХХ в. Очерки военно-экономического потенциала / академик А. Л. Нарочницкий. — М.: Наука, 1986. — С. 62 с.. — 18 500 экз.
  2. Бескровный Л.Г. Армия и флот России в начале ХХ в. Очерки военно-экономического потенциала / академик А. Л. Нарочницкий. — М.: Наука, 1986. — С. 63 с.. — 18 500 экз.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя акругі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе