wd wp Пошук:

Кандык сібірскі

Канды́к сібірскі[3] (Erythronium sibiricum) — від кветкавых раслін роду Кандык (Erythronium) сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна. Сцябло прамое, вышынёй да 35 см[3]. Лістоў 2. Яны супраціўныя, прыкаранёвыя, даўжынёй да 15 см, простыя, суцэльныя, на кароткіх чаранках, з гладкім краем, завостранай верхавінкай. Колер лістоў зялёны з чырванавата-карычневымі плямамі. Кветкі адзіночныя, лілова-ружовыя, часам белыя. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Эфемероід горных раёнаў Еўразіі. Распаўсюджаны ў паўднёвай Сібіры, у горных раёнах Манголіі, Кітая і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце на горных і тундравых лугах, у горнай тундры і хмызняках, на узлесках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Расіі, ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[4].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. Ранні меданос. Мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае цыбуліны ў ежу. Таксама яны з’яўляюцца кормам для дзікай жывёлы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Кандык сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лілейныя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны гор
Катэгорыя·Флора Еўразіі