wd wp Пошук:

Кандык

Канды́к, эрытроніум[3] (Erythronium) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны. Цыбуліна мае яйцападобна-цыліндрычную форму. Сцябло прамое. Лісце (іх 2) простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем і клінападобнае каля асновы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовага, пурпуровага, белага або жоўтага колеру, часцей за ўсё па адной на верхавінцы сцябла. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Эфемероіды ва ўмераных зонах горных лясоў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Любяць зацененыя месцы.

Віды

Паводле сайта The Plant List род налічвае 29 відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўныя расліны. Цыбуліны некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны гор
Катэгорыя·Лілейныя