Каменяломнік трохпалы[3] (Saxifraga tridactylites) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Каменяломнік (Saxifraga) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Каменяломнік трохпалы — невялікая аднагадовая травяністая расліна з разеткавым прыкаранёвым і недаразвітым сцябловым лісцем. Ліставыя пласцінкі лапаткава-яйкападобныя, простыя або падзеленыя на 2-5 долей, з суцэльным краем. Хвосцікі могуць адсутнічаць, або пляскатыя, рэдка да 2 см даўжынёй. Абедзве паверхні ліста з узростам набываюць выражанае чырвонае адценне.
Сцябло-кветканос з’яўляецца ў канцы вясны, нясе мяцёлкавае або шчытковае суквецце з (1) 2-10 (50) кветак. Прыкветнікі дробныя, звычайна сядзячыя. Кветкі пяцічленныя, чашалісцікі прамыя, залозістыя, пялёсткі белыя, вузка-зваротнаяйкападобныя або ланцэтападобныя. Завязь ніжняя.
Лік храмасом — 2n = 22.
Натуральны арэал каменяломніку трохпалага — умераныя раўнінныя рэгіёны Еўропы, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Завезены ў Канаду, дзе натуралізаваўся.
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
яшчэ да 400 відаў | ||||||||||||
попарадак Каменяломнікавыя | род Каменяломнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Каменяломнікавыя | від Каменяломнік трохпалы | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 30 родаў | ||||||||||||