wd wp Пошук:

Каменяломнік трохпалы

Каменяломнік трохпалы[3] (Saxifraga tridactylites) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Каменяломнік (Saxifraga) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Батанічнае апісанне

Каменяломнік трохпалы — невялікая аднагадовая травяністая расліна з разеткавым прыкаранёвым і недаразвітым сцябловым лісцем. Ліставыя пласцінкі лапаткава-яйкападобныя, простыя або падзеленыя на 2-5 долей, з суцэльным краем. Хвосцікі могуць адсутнічаць, або пляскатыя, рэдка да 2 см даўжынёй. Абедзве паверхні ліста з узростам набываюць выражанае чырвонае адценне.

Сцябло-кветканос з’яўляецца ў канцы вясны, нясе мяцёлкавае або шчытковае суквецце з (1) 2-10 (50) кветак. Прыкветнікі дробныя, звычайна сядзячыя. Кветкі пяцічленныя, чашалісцікі прамыя, залозістыя, пялёсткі белыя, вузка-зваротнаяйкападобныя або ланцэтападобныя. Завязь ніжняя.

Лік храмасом — 2n = 22.

Арэал

Натуральны арэал каменяломніку трохпалага — умераныя раўнінныя рэгіёны Еўропы, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Завезены ў Канаду, дзе натуралізаваўся.

Таксанамія

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ да 400 відаў
       
  попарадак Каменяломнікавыя     род Каменяломнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Каменяломнікавыя     від Каменяломнік трохпалы
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 30 родаў  
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каменяломнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Еўразіі