wd wp Пошук:

Кальман Міксат

Ка́льман Мі́ксат (венг.: Kálmán Mikszáth; 16 студзеня 1847, Склабання, Венгрыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1910, Будапешт, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі пісьменнік. Ганаровы член Венгерскай АН1889).

Біяграфія

Кальман Міксат нарадзіўся 16 студзеня 1847 года ў мястэчку Склабання камітата Ноград, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Велькі-Крціш, Банскабістрыцкі край, Славакія) у сям’і дробнага двараніна. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі горада Рымасабат.

У 1864 годзе пераехаў разам з сям’ёй у гарадок Шэльмецбаня, у 1866 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта. У пачатку 1871 года Кальман Міксат вяртаецца на радзіму і прыступае да юрыдычнай практыкі на дзяржаўнай службе ў гарадку Балашадзьярмат. У гэты ж самы час ён робіць першыя спробы ў літаратурнай сферы. Першыя яго апавяданні, апублікаваныя ў будапешцкай прэсе, поспеху не мелі, хоць адна з яго прац атрымала прыз газеты «Голас праўды». У студзені 1873 года Кальман Міксат пакінуў дзяржаўную службу, і паступіў на працу ў губернскі часопіс, затым некаторы час жыў у Будапешце, з’яўляючыся рэдактарам часопіса народніцкага толку. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі ў 1878 годзе Кальман Міксат пераязджае ў Сегед, дзе цесна супрацоўнічае з мясцовай газетай «Сегед Напла».

З 1879 года быў дэпутатам акругі Ільефальва ў Трансільваніі, з 1892 да смерці быў дэпутатам акругі Фэгэраш. У 1887 годзе як член Ліберальнай партыі Венгрыі быў выбраны ў Нацыянальны сход Венгрыі

Творчасць

Літаратурныя поспех прынеслі зборнікікі апавяданняў «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамантычнай прозы М. Іокаі. Аўтар рэалістычных з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (18931897), «Аблога Вестэрне» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гістарычнага «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатырычнай завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам.

Пераклады

На беларускую мову асобныя апавяданні Міксат пераклаў Я. Васілёнак.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11912369X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Миксат Кальман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1847 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Венгерскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0