wd wp Пошук:

Калматка палявая

Калматка палявая[3] (Filago arvensis) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Калматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[4], барадач, пучынкі, чарвяточнік[5], гарлянка белая[6][7], свінакроп[8].

Апісанне

Аднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцеблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[3][9].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да Заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[10][11][12].

Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пяшчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 324. (руск.) (укр.)
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. luontoportti.com. (англ.)
  10. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  11. bgbm.org. (англ.)
  12. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара