Калматка палявая[3] (Filago arvensis) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Калматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[4], барадач, пучынкі, чарвяточнік[5], гарлянка белая[6][7], свінакроп[8].
Аднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцеблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[3][9].
Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да Заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[10][11][12].
Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пяшчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[3].