wd wp Пошук:

Казімір Свёнтак

Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 Валк, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 21 ліпеня 2011, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі і польскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. У 1994 годзе стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай і суверэннай Беларусі.

Біяграфія

Казімір Свёнтак нарадзіўся ў горадзе Валк (праз які ў прамым сэнсе слова праходзіць мяжа сучасных Латвіі і Эстоніі) у шляхецкай сям’i этнічна польскага паходжання. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Свёнткаў была ў эвакуацыі, а пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана. У 1933 годзе будучы кардынал паступіў у Пінскую вышэйшую духоўную семінарыю і ўжо ў красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. Пружаны.

У красавіку 1941 года Казімір Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года ён зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 — пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 годзе стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскім.

30.10.1994 Папа Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.

Зноскі

  1. 1 2 Kazimierz Świątek // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.tvr.by/eng/society.asp?id=51590

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Біскупы мінска-магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце (Ліфляндская губерня)
Катэгорыя·Памерлі ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Кардыналы Беларусі
Катэгорыя·Біскупы пінскія
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Мітрапаліты Мінска-Магілёўскія
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы