wd wp Пошук:

Казімеж Барталь

Казі́меж Ба́рталь (польск.: Kazimierz Bartel; 3 сакавіка 1882 — 26 ліпеня 1941) — польскі матэматык, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у перыяд паміж 1926 і 1930 гадамі тройчы ўзначальваў урад Польшчы. Расстраляны нацыстамі.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 сакавіка 1882 у Лембергу (цяпер Львоў), які ў той час належаў Аўстра-Венгрыі.

Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут на факультэт машынабудавання. У 1907 годзе пасля заканчэння вучобы застаўся ў інстытуце ў якасці асістэнта па начартальнай геаметрыі. Да 1914 годзе ён ужо займаў прафесарскую пасаду.

У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, у 1918 годзе вярнуўся ў Львоў. У 1919 годзе ў якасці камандуючага чыгуначнымі войскамі ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне на баку Польшчы. У тым жа годзе быў прызначаны міністрам чыгунак. У 1922—1930 гг. абіраўся членам польскага сейма.

Казімеж Барталь (справа) Юзаф Пілсудскі і Ігнацы Масціцкі пасля абрання апошняга прэзідэнтам Польшчы ў Каралеўскім палацы ў Варшаве 4 чэрвеня 1926 года

Пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, здзейсненага Юзафам Пілсудскім, быў прызначаны прэм’ер-міністрам і займаў гэту пасаду тройчы на працягу чатырох гадоў з некаторымі перапынкамі, у час якіх Пілсудскі сам фармальна займаў гэту пасаду. У гэтыя перыяды Барталь быў намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам рэлігіі і грамадскай асветы, але фактычна выконваў працу прэм’ера.

Пяты кабінет Казімежа Барталя 29 снежня 1929 года
Казімеж Барталь (1929)

У 1930 г. Барталь сышоў з палітыкі і вярнуўся да акадэмічнай працы — стаў рэктарам Львоўскай палітэхнікі, а неўзабаве яму была прысуджана ганаровая ступень доктара навук і ён быў прыняты ў члены Польскай матэматычнай асацыяцыі. У гэты перыяд ён апублікаваў свае найбольш важныя працы, у тым ліку серыю лекцый пра перспектыву ў еўрапейскім жывапісе.

У 1937 годзе Барталь быў прызначаны сенатарам Польшчы. Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу ў верасні 1939 года і наступнага далучэння Заходняй Украіны да СССР Барталь застаўся ў Львове. Яму было дазволена працягваць чытаць лекцыі ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. У жніўні 1940 годзе група выкладчыкаў Палітэхнікі была запрошана ў Маскву з мэтай азнаямлення з савецкай сістэмай вышэйшай адукацыі[9]. У тым жа годзе па запрашэнні Акадэміі Навук СССР Казімеж Барталь з’ехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі перакласці на рускую мову і выдаць яго падручнік па начартальнай геаметрыі[9].

Віла ў Львове, дзе прафесар Казімеж Барталь пражываў да арышту нацыстамі

Неўзабаве пасля нападу Германіі на СССР войска вермахта 30 чэрвеня 1941 занялі Львоў. Казімеж Барталь быў арыштаваны праз два дні. Першыя часы яго трымалі ў адносна неблагіх умовах — дазвалялася адпраўляць і прымаць пісьмы, а таксама абеды ад жонкі. Аднак прыкладна 21 ліпеня яго перавялі ў турму гестапа на Лонцкага[9], дзе ўмовы былі значна больш суровымі. Нацысты прапанавалі Барталю сфарміраваць і ўзначаліць польскі марыянетачны ўрад. Той адмовіўся і па загадзе Гімлера быў расстраляны 26 ліпеня 1941 года неўзабаве пасля масавых пакаранняў смерцю яго калегаў. Месца яго пахавання застаецца невядомым. Страшныя сведчанні сведкаў пра забойства Казімежа Бартала і яго калегаў знаходзяцца ў матэрыялах Нюрнбергскага працэсу.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Kazimierz Bartel // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  7. MacTutor History of Mathematics archive
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  9. 1 2 3 Казимєж Бартель

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Расстраляныя ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Міністры Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Матэматыкі Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання
Катэгорыя·Матэматыкі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэктары Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Сенатары Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны