wd wp Пошук:

КТГ-1

КТГ-1 (Кіеўскі Тралейбус Грузавы тып 1) (руск.: Киевский троллейбус грузовой тип 1) — тралейвоз, які вырабляўся на Кіеўскім заводзе электратранспарту з 1977 па 1993 год. Выкарыстоўваўся ў якасці машын тэхдапамогі ці грузавога тралейбуса.

Апісанне канструкцыі

За аснову кузава тралейвоза ўзяты кузаў тралейбуса ЗІУ-682. Кузаў мантуецца на стальным каркасе, які складаецца з трубчастай рамы складанай прасторавай формы, папярочных ферм і падоўжных ланжэронаў. Аддзелка кузава выканана са стальных лістоў. Кабіна цалкам аддзеленая ад грузавога адсеку і мае двое дзвярэй. У залежнасці ад мадыфікацыі замест грузавога можа быць пасажыркі адсек. Грузавы адсек мае дзве шырокія дзверы для пагрузачна-разгрузачных аперацый, а пасажырскі — адны пасажырскія і адны грузавыя дзверы.

Электраабсталяванне ўніфікавана з тралейбусам ЗІУ-682. Цягавы рухавік ДК-210А выраблены на заводзе Дынама (Масква) і мае рэастата-кантактарную сістэму кіравання. У сістэме аўтаномнага ходу выкарыстоўваецца радны 6-ці цыліндравы бензінавы карбюратарны рухавік унутранага згарання Урал-355АІ, аб’ёмам 5 550 см³ і максімальнай магутнасцю 95 к.с. Паліўны бак знаходзіцца пасярэдзіне тралейбуса, унізе рассоўных дзвярэй. Умяшчальнасць паліўнага бака — 150 літраў, аднак расход паліва на 100 кіламетраў дасягае 40 літраў. Працуе на бензіне А-67, А-66 і А-80.

Тралейвоз камплектаваўся каробкай перадач ад грузавога аўтамабіля ЗІЛ-164. Круцільны момант ад РУЗ на вядучы мост перадаваўся з дапамогай спецыяльнай раздатачнай каробкі, абмінаючы трансмісію электрарухавіка.

У элементах шасі выкарыстоўваюцца агрэгаты ад грузавога аўтамабіля МАЗ-500. Для палягчэння ўмоў працы вадзіцеля рулявое кіраванне абсталявана пнеўмаўзмацняльнікам. Падвеска пярэдняй і задняй восі — рысорная.

Выкарыстанне

У часы СССР грузавыя тралейбусы шырока выкарыстоўваліся ў гарадах, якія мелі тралейбусныя гаспадаркі. Часцей за ўсё грузавыя тралейбусы належылі тралейбусным паркам. Буйныя гарадскія прадпрыемствы (асабліва лёгкай прамысловасці) заказвалі перавозкі грузавымі тралейбусамі гатовай прадукцыі з прадпрыемстваў на гарадскія склады або таварныя чыгуначныя станцыі. Грузавы тралейбус, у адрозненні ад грузавіка, быў больш танным ў эксплуатацыі, бо працаваў на электраэнергіі. КТГ-1, як і большасць грузавых тралейбусаў, меў апроч электрарухавіка карбюратарны рухавік унутранага згарання для непрацяглай працы ў месцах без кантактнай сеткі (тэрыторыі прадпрыемстваў, склады, таварныя станцыі). У СССР найбольшае распаўсюджванне грузавыя тралейбусы атрымалі ў 1960-1980-я гады.

У цяперашні час масава не выкарыстоўваюцца. Тралейвозы, якія захаваліся, у большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца як цягачы для буксіроўкі няспраўных тралейбусаў у дэпо, але ёсць і выключэнні: напрыклад, у Маскве КТГ-1 працуюць пераважна па прамым прызначэнні.

Мадыфікацыі

На базе КТГ-1 былі створаны наступныя мадыфікацыі:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тралейбус
Катэгорыя·Тралейбусы паводле алфавіта