МАЗ-500 | |
| |
Выпуск | 1965–1970 |
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод |
Месца вытворчасці | Мінск |
Папярэднік | МАЗ-200 |
Пераемнік | МАЗ-500А |
Фотагалерэя на Wikimedia Commons |
МАЗ-500 — савецкі грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Першыя даследчыя ўзоры з’явіліся ў 1958 годзе, выпрабавальная зборка грузавіка пачалася ў 1963 годзе. Першыя серыйныя грузавікі МАЗ-500 сышлі з канвеера ў сакавіку 1965 года. 31 снежня 1965 года з галоўнага канвеера сышоў апошні аўтамабіль 200-га сямейства Мазаў і з 1966 года завод цалкам перайшоў на выпуск аўтамабіляў сямейства МАЗ-500. У адрозненне ад папярэдніка, МАЗ-500 меў кампаноўку з кабінай над рухавіком, што дазволіла некалькі зменшыць вагу машыны і павялічыць даўжыню грузавой платформы, што ў выніку прывяло да павелічэння грузападымальнасці на 500 кг.
Асноўны артыкул: МАЗ-500А Асноўны артыкул: МАЗ-5335 У 1970 годзе на замену МАЗ-500 прыйшоў МАЗ-500А з павялічанай на 100 мм колавай базай і павялічанай да 8 тон грузападымальнасцю. Габарытныя памеры былі прыведзены ў адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі. Знешне 500-е другога пакалення можна адрозніць па новай «клецістай» рашотцы радыятара. Быў зменены перадаткавы лік галоўнай перадачы, у выніку чаго максімальная хуткасць машыны павялічылася з 75 да 85 км/г, колавая база павялічылася на 100 мм (да 3950 мм), а грузападымальнасць узрасла да 8 тон. Акрамя таго, знік кажух за кабінай. За дзвярамі, на ўзроўні ручкі дзвярэй, з’явіўся паўторнік сігналу заваротку.
МАЗ-500А і яго мадыфікацыі пратрымаліся ў вытворчасці да 1977 года, калі яны былі заменены новым сямействам МАЗ-5335.
МАЗ-500 мог звычайна працаваць пры поўнай адсутнасці ці няспраўнасці электраабсталявання, напрыклад, быўшы заведзены «са штурхача»: у канструкцыі адсутнічалі якія-небудзь безумоўна неабходныя для працы матора электракампаненты, а ўзмацняльнік руля быў гідраўлічным. Дзякуючы гэтай асаблівасці машына атрымлівала спецыяльную надзейнасць і жывучасць у войсках, дзе з поспехам выкарыстоўвалася нават нягледзячы на адсутнасць поўнага прывада. У падобным рэжыме працы таксама цалкам выключалася дэмаскаванне радыёперашкодамі.
Базавым варыянтам быў бартавы аўтамабіль з драўлянай платформай грузападымальнасцю 7500 кг з колавай базай 3850 мм. Аўтамабіль меў характэрнае дэкаратыўнае абліцоўванне рашоткі радыятара з 14-ці вертыкальных рэбраў, кажух, прымацаваны да задняй сценкі кабіны. Аўтамабілі камплектаваліся 5-ступеньчатай каробкай перадач з сінхранізатарамі на чатырох вышэйшых перадачах і гідраўзмацняльнікам руля. Дзякуючы магутнаму рухавіку, МАЗ-500 мог буксіраваць прычэп поўнай масай 12 000 кг.
«500-ае» сямейства ўяўляла сабою мадэльны шэраг, у які апроч некалькіх варыянтаў бартавых аўтамабіляў таксама ўваходзілі самазвал МАЗ-503, седлавы цягач МАЗ-504, лесавоз МАЗ-509, шасі МАЗ-500Ш для месцавання на ім рознага спецыяльнага абсталявання.
МАЗаў пяцісотага сямейства ўсіх мадыфікацый пастаўлена на экспарт каля 25 000 машын. Большасць пайшлі ў краіны сацыялістычнага лагеру — Балгарыю, ГДР, Польшчу, але былі і адзінкавыя пастаўкі ў экзатычныя краіны — Бангладэш, Камбоджу, Маўрытанію, Сьера-Леонэ[1].
Для паляпшэння артыкула пажадана:
|