wd wp Пошук:

Тралейбусны парк

Тралейбуснае дэпо ў Варонежы

Тралейбусны парк (ці тралейбуснае дэпо) — пасажырскае эксплуатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, якое займаецца тэхнічным абслугоўваннем тралейбусаў і забяспечвае іх выпуск на лінію ў патрэбнай колькасці, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспетчараў, рамонтных рабочых.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці тралейбусных паркаў з’яўляюцца: задавальненне патрэбаў насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый у пасажырскіх перавозках тралейбусным транспартам; Ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку.

На балансе некаторых тралейбусных паркаў акрамя тралейбуснага рухомага складу, можа лічыцца і аўтобусны рухомы склад. У большашці тралейбусных паркаў ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне рухомага складу ў аб’ёме ТА-1 і ТА-2 і тэхнічны рамонт (ТР).

Схема тыпавога тралейбуснага парку

Тыпапавы тралейбусны парк (дэпо) на тэрыторыі былога СССР уключае ў сябе:

Тралейбусныя паркі на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 11 тралейбусных паркаў (дэпо) з якіх: па аднаму ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомеле, Гродна і Магілёве, пяць — у Мінску. Усе тралейбусныя паркі знаходзяцца ў муніцыпальнай маёмасці.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тралейбус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грамадскі транспарт