wd wp Пошук:

КП у Беларусі

«КП в Белоруссии» (да 2016 года — «Комсомольская правда в Белоруссии») — беларуская рускамоўная штодзённая газета.

Палітычны крызіс 2020-х гг

Падчас пратэстаў у Беларусі тыражы нумара газеты не выйшлі тройчы: 18 жніўня, 20 жніўня і 21 жніўня 2020 года. Друкарня дзяржаўнага «Беларускага дома друку», якая падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не стала друкаваць наклад выдання, спаслаўшыся на паломку друкарскага абсталявання[1][2]. Таксама ў выдання ўзніклі праблемы з продажам у кіёсках «Белсаюздруку» і з распаўсюджваннем па падпісцы праз «Белпошту». У выніку генеральны дырэктар ЗАО «БелКП-Прэс» Наталля Галезнік для «ўмацавання рэдакцыі і вываду з крызісу прадпрыемства» вымушана была пайсці на замену галоўнага рэдактара[3].

4 верасня 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска пакараў арыштам трох журналістаў газеты: Марыю Элешэвіч, Мікіту Дубалеку і Сяргея Шчогалева — за ўздзел у мітынгу 1 верасня[4].

Пасля перастрэлкі ў Мінску, якая здарылася 28 верасня 2021 года, КП апублікавала каментар аднакласніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцэра, у якім тая станоўча пра яго выказалася. Гэта выклікала абурэнне праўладных тэлеграм-каналаў, пасля чаго КП змяніла акцэнты ў матэрыяле[5]. Раніцай 29 верасня быў абмежаваны доступ да сайта газеты «КП в Белоруссии». Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што доступ да сайта быў абмежаваны, бо на ім была змешчана публікацыя, у якой «утрымліваліся звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, што заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве паміж грамадствам і дзяржавай». 1 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў[6][7]:

" Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ. "

У ноч з 1 на 2 кастрычніка быў затрыманы журналіст выдання Генадзь Мажэйка[8], які напісаў артыкул пра загінулага Андрэя Зельцэра[9]. 5 кастрычніка стала вядома, што маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» прынялі рашэнне закрыць беларускае прадстаўніцтва выдання[10].

6 кастрычніка 2021 года сумеснай заяваю шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Мажэйка быў прызнаны палітычным зняволеным[11][12]. 11 кастрычніка стала вядома, што Мажэйку прад’явілі абвінавачванні па двух артыкулах КК РБ за распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369)[12].

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. В Белоруссии не вышла «Комсомольская правда» с фото митинга на обложке(руск.) . РБК (18 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2021.
  2. Быковский, Павлюк. Писать о протестах в Беларуси можно, печатать нельзя: “ломается станок”(руск.) . Deutsche Welle (21 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2021.
  3. Новым главредом «Комсомольской правды» в Белоруссии стала россиянка Бунакова(руск.) . Коммерсантъ(укр.) бел. (31 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2021.
  4. Суд арестовал троих журналистов «Комсомольской правды в Беларуси»(руск.) . РИА Новости (4 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2021.
  5. Радыё Свабода Архівавана 2 кастрычніка 2021.
  6. Nashaniva.com
  7. tass.ru
  8. tass.ru
  9. Радыё Свабода Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  10. naviny.online Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  11. Заява аб прызнанні 73 чалавек, затрыманых па “справе Зельцэра”, палітзняволенымі (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  12. 1 2 Журналісту “КП у Беларусі” Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Газеты на рускай мове