wd wp Пошук:

Зіновій Пятровіч Салаўёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёў.

Зіновій Пятровіч Салаўёў (10 (22) лістапада 1876, Гродна — 6 лістапада 1928, Масква) — медык, адзін з арганізатараў савецкага аховы здароўя, намеснік наркама аховы здароўя РСФСР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і обер-афіцэра, калежскага сакратара, чыноўніка губернскага праўлення. У Гродне сям’я жыла да 1881 года. Дзяцінства правёў ва Уфе, а затым у Сімбірску. Скончыў у 1897 годзе гімназію, дзе вучыўся ў адным класе з братам Леніна Дзмітрыем Ільічом Ульянавым. Быў рэпетытарам вядомага паэта «Срэбнага стагоддзя» Веліміра Хлебнікава. У 1897 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта, які скончыў у 1904 годзе. Быў добраахвотнікам таварыства Чырвонага Крыжа ў руска-японскую вайну. Пазней працаваў санітарным лекарам у Сімбірскім земстве. У канцы 1906 годзе атрымлівае запрашэнне ў Саратаў на пасаду лекара-эпідэміёлага губернскай земскай управы.

У 1898 годзе ўступіў у РСДРП і неўзабаве за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны. У 1908 годзе арыштаваны зноў у Саратаве за актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху і па прысудзе царскага суда сасланы ў 1909 годзе на тры гады ў Валагодскую губерню ў Вусць-Сысольск (Сыктыўкар), адкуль у 1912 годзе пераведзены ў Вялікі Усцюг. Неўзабаве вызвалены з-пад нагляду паліцыі за заканчэннем тэрміну спасылкі і накіраваны ў Казань, куды не прыбыў. У спасылцы захварэў на сухоты. Па запрашэнні знаёмых земскіх лекараў прыехаў у Маскву і пачаў працаваць сакратаром «Лігі барацьбы з сухотамі». У 1916 годзе як сакратар медычна-санітарнага аддзела Усерасійскага земскага саюза займаецца пашырэннем здраўніцы Чырвонага Крыжа ў Ай-Данілу (Крым) для лячэння воінаў, хворых на сухоты.

Восенню 1917 года ўваходзіць у ваенна-рэвалюцыйны камітэт Хамоўніцкага раёна Масквы, удзельнічае ў арганізацыі кастрычніцкага ўзброенага паўстання. У пачатку 1918 года — загадчык аддзела аховы здароўя Народнага камісарыята ўнутраных спраў. 11 ліпеня 1918 года зацверджаны намеснікам наркама аховы здароўя, начальнікам аддзела грамадзянскай медыцыны створанага Народнага камісарыята аховы здароўя. У 1920—1928 гадах начальнік Галоўнага Ваенна-санітарнага ўпраўлення Чырвонай Арміі.

З 1919 года старшыня выканкама Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (РТКК). Пад яго кіраўніцтвам Чырвоны Крыж забяспечваў харчаванне 30 тыс. дзяцей у пацярпелых ад голаду раёнах Паволжа, Казахстана і Крыма. РТКК каардынавала аказанне дапамогі ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа, пад эгідай якога былі аб’яднаны амерыканская адміністрацыя дапамогі, Міжнародны альянс «Выратуем дзяцей», шэраг рэлігійных дабрачынных таварыстваў.

Па яго ініцыятыве і пры актыўным удзеле была створана Служба здароўя юных піянераў (1924), піянерскі лагер-санаторый «Артэк» у Крыме (1925) і шэраг дзіцячых аздараўленчых устаноў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Соловьёв Зиновий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Салаўёў Зіновій Пятровіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных