wd wp Пошук:

Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева

Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева (15 (27) кастрычніка 1898 або 12 (24) кастрычніка 1898 — 2 кастрычніка 1974) — савецкі вучоны-мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, сапраўдны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР(руск.) бел., стваральнік антыбіётыкаў у СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені.

Біяграфія

Нарадзілася 15 (27) кастрычніка (па іншых звестках 12 (24) кастрычніка) 1898 года на хутары Фролаў (цяпер горад Фролава, Валгаградскай вобласці) у сям’і заможнага вайсковага казацкага старшыны, пад’есаула(руск.) бел. Вісарыёна Васілевіча Ярмольева і яго жонкі Аляксандры Гаўрылаўны, якая пасля жыла з дачкой да сваёй смерці ва ўзросце 92 гадоў[2]. Маці прывезла іх з сястрой Аленай (старэйшай за Зінаіду на тры гады) у Новачаркаск вучыцца ў гімназіі. У 1915 годзе Зінаіда скончыла з залатым медалём Марыінскую жаночую гімназію ў Новачаркаску і паступіла на медыцынскі факультэт Данскога універсітэта. З другога курса займалася мікрабіялогіяй, слухала лекцыі прафесараў У. А. Барыкіна(руск.) бел. і П. Ф. Здрадоўскага(руск.) бел.. Пад кіраўніцтвам Барыкіна, які шмат займаўся вывучэннем халерных і халерападобных вібрыёнаў, пачала даследаванні біяхіміі мікробаў, ён жа ў больш познія гады настаяў на яе пераездзе ў Маскву. Скончыла ўніверсітэт у 1921 годзе.

Займалася вывучэннем халеры. Адкрыла халерападобны вібрыён, які свеціцца, што цяпер носіць яе імя.

З 1925 года ўзначальвала аддзел біяхіміі мікробаў у Біяхімічным інстытуце Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР у Маскве. У 1934 годзе аддзел увайшоў у склад УІЭМ(руск.) бел..

У 1942 годзе ўпершыню ў СССР атрымала пеніцылін[3] (крустазін УІЭМ), пасля актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі яго прамысловай вытворчасці ў СССР. Вынаходства выратавала тысячы жыццяў савецкіх салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У 1942 годзе, калі Сталінград стаў прыфрантавым пунктам для эвакуяваных, была накіравана ў горад для прадухілення захворвання насельніцтва халерай, дзе была наладжана вытворчасць халернага бактэрыяфага, які штодня атрымлівалі 50 000 чалавек. Паўгода правяла З. В. Ярмольева ў абложаным Сталінградзе[4].

У 1945—1947 гадах — дырэктар Інстытута біялагічнай прафілактыкі інфекцый. У 1947 годзе на базе гэтага інстытута быў створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут пеніцыліну (пазней — Усезаюзны навукова-даследчы інстытут антыбіётыкаў(руск.) бел.), у якім яна загадвала аддзелам эксперыментальнай тэрапіі. Адначасова з 1952 года і да канца жыцця ўзначальвала кафедру мікрабіялогіі і лабараторыю новых антыбіётыкаў ЦІУУ(руск.) бел. (цяпер Расійская медыцынская акадэмія непрарыўнай прафесійнай адукацыі).

Аўтар больш за 500 навуковых работ і 6 манаграфій. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена каля 180 дысертацый, у тым ліку 34 доктарскія[5].

Памерла 2 снежня 1974 года. Пахаваная ў Маскве на Кузьмінскіх могілках(руск.) бел. (участак № 29).

Сям’я

Мемарыяльная дошка на вуліцы імя Ярмольевай у Фролаве

Узнагароды і прэміі

Памяць

Зноскі

  1. Zinaida Vissarionovna Ermoleva // TracesOfWar
  2. Наталья Смирнова Свет и обаяние личности (Зинаида Ермольева) — Ростовский еженедельник Академия. (в статье цитируются материалы из Государственного архива Ростовской области).
  3. Кветной И.(руск.) бел.. 30 величайших открытий в истории медицины, которые навсегда изменили нашу жизнь. Жизни ради жизни. Рассказы ученого клоунеля (руск.) . — АСТ, 2015. — С. 135. — ISBN 9785457492899.
  4. Зинаида Виссарионовна Ермольева Архівавана 13 верасня 2019.
  5. Медицинская газета Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  6. МЕМОРИАЛ: растрельные списки Коммунарки. 1938. Октябрь Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў