wd wp Пошук:

Зюзнік еўрапейскі

Зю́знік еўрапейскі[3][4] (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду Зюзнік (Lycopus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.

Назвы

Зюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік[4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветкі расліны
Квітнеючая расліна

Сцябло бароздавае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланчэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[5].

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[6].

Расце, у т.л. па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках.

Выкарыстанне

Лекавая, дубільная і фарбавальная расліна[4].

Лекавыя ўласцівасці

Для лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення.

Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд.

Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне.

Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках.

Прымаюць ўнутрана[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. 1 2 Вовконіг європейський — Lycopus europaeus — Зюзник европейский
  6. 1 2 Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дубільныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак