wd wp Пошук:

Зубнік двухгадовы

Зу́бнік двухгадовы[4][5] (Crepis biennis) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая, зрэдку аднагадовая травяністая расліна вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, апушанае знізу. Сцябловае лісце чаргаванае, сцяблоабдымнае, з зубчастымі вушкамі, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, шурпатае, струга-перыста-раздзельнае. Кветкі жоўтага колеру ў кошыках дыяметрам 2—5 см, сабраных у агульныя шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка (даўжынёй 4—6 мм) з чубком.

Арэал і экалогія

Еўрапейскі від, занесены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Расце на ўзлесках, лясных лугах, палянах, у хмызняку і зрэджаных лясах, на аблогах і каля дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні. Святлолюбівая расліна[6]. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расліна ядавітая[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 807.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. 1 2 3 Скерда двулетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Зубнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара