wd wp Пошук:

Зубнік валасападобны

Зубнік валасападобны[3][4] (Crepis capillaris (L.) Wallr.) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне

Апушаная аднагадовая травяністая расліна. Сцеблы 15-60 (-100) см, простыя ці разгалінаваныя. Расліна ўтрымлівае млечны сок. Зубчастае лісце, лопасцевае або пёрыстае, мае свежы зялёны колер. Галоўкі кветак маюць дыяметр ад 10 да 15 міліметраў. Залацістыя кветкі. Сямянкі карычневыя, 1-2 мм, з 10 падоўжнымі рэбрамі. Кветкі і плады з сакавіка па чэрвень (ліпень-верасень). Апыляльнікі: караткавусыя двухкрылыя, пчолы.

Распаўсюджанне

Каўказ: Грузія. Еўропа: Расія — еўрапейская частка; Літва; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэшская Рэспубліка; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Швейцарыя; Ірландыя; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Чарнагорыя, Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах. Расце ў стэпавых асяроддзях, на пустках. У Альпах падымаецца да вышыні 1300 метраў.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Довідник назв рослин України

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Зубнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Каўказа