wd wp Пошук:

Зашчаты

Зашча́ты, Шчаты — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Зашчатаў складае 0,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 7 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 6,35 км. Плошча вадазбору 660 км².

На поўдні ў возера ўпадае рака Туржэц, на захадзе з Зашчатаў выцякае пратока ў возера Гомель. Возера з’яўляецца азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва плаціны Гомельскай ГЭС на пратоцы, якая выцякае з яго ў возера Гомель. Другая назва — Гомельскае вадасховішча.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Тураўлянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ушацкая група азёр