wd wp Пошук:

Заха Хадзід

Заха Хадзід (араб. زها حديد‎‎, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.

На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».

З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).[10]

Архітэктура

У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.

Канцэпты

Рэалізаваныя праекты

Пажарная станцыя кампаніі Vitra, Вайль-ам-Райн, Германія
Мост-павільён, Сарагоса, Іспанія
Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту

У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане.[11] Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне.[12] У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Zaha Hadid — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. http://www.nytimes.com/2016/04/01/arts/design/zaha-hadid-architect-dies.html Праверана 31 сакавіка 2016.
  4. https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12151021v
  5. Artnet — 1998.
  6. http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-35936768
  7. 1 2 http://nyti.ms/22S2VgZ Праверана 31 сакавіка 2016.
  8. http://www.bbc.com/news/entertainment-arts-35936768
  9. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  10. Architekturentwurf 1 Studio Hadid Архівавана 23 сакавіка 2015. (ням.)
  11. Zaha Hadid Architects and Central Bank of Iraq Sign Agreement for New Headquarters(нявызн.) (12 February 2012).(англ.)
  12. Nayeri, Farah. Zaha Hadid to Design New Iraqi Central Bank After June Attack(нявызн.), Bloomberg L.P. (27 August 2010).(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багдадзе
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Архітэктары-постмадэрністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў